Пуцін з'ехаў з мінскага саміту
Ён зрабіў заяву для прэсы і пакінуў Палац незалежнасці.
Карэспандэнт Еўрарадыё паведамляе, што Уладзімір Пуцін нечакана пакінуў саміт у Мінску. Яго выйшаў праводзіць Лукашэнка, яны развіталіся і Пуцін сыйшоў.
Да гэтага Пуцін заявіў, што кантактная група падпісала дагавор аб спыненні агню і адводзе цяжкай тэхнікі. Пры гэтым самі лідэры краін чацвёркі ніякіх дакументаў не падпісалі, а толькі выступяць з заявай аб падтрымцы дамоўленасцей кантактнай групы.