Пушылін назваў умовы для ўз'яднання "ДНР" з Украінай
Ён чакае канстытуцыйнай рэформы ва Украіне.
Кіраўнікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" не выключаюць вяртання ў склад Украіны. Пра гэта заявіў намеснік старшыні народнага савета самаабвешчанай "ДНР" Дзяніс Пушылін, перадае БЕЛТА.
Па яго словах, пры выкананні ўсіх пунктаў мінскіх пагадненняў павінна адбыцца канстытуцыйная рэформа. Пасля яе Украіна стане мець іншую канстытуцыю. "Як гэта будзе выглядаць — аўтаномія або іншая форма — будзе вырашацца ў перамоўнай форме і без зброі ў руках", — апісаў Пушылін будучае існаванне "ДНР" у складзе Украіны.
Фота — АР