Пуск другога энергаблока БелАЭС запланаваны на першы квартал 2023 года

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Запусціць другі энергаблок Беларускай АЭС плануецца ў першым квартале 2023 года. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае прэс-служба ведамства.

"Энергетычны пуск блока, падключэнне яго да энергасістэмы плануецца ў першым квартале 2023 года", — цытуе прэс-служба словы міністра.

Паведамляецца, што гатоўнасць другога блока складае 97%. Гэтую лічбу ведамства называе ўжо некалькі месяцаў. Пры гэтым на энергаблоку працягваюцца планавыя тэхналагічныя работы.

Раней гучалі заявы, што другі энергаблок Беларускай АЭС запусцяць у 2022 годзе. Аднак замест гэтага на паўгода быў выключаны першы энергаблок — з канца красавіка да 9 лістапада. Пасля гэтага Мінэнерга перастала называць дату меркаванага запуску другога энергаблока.

У Мінэнерга заяўляюць, быццам цяпер першы энергаблок БелАЭС працуе на намінальнай магутнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі