Пяць гадоў калоніі за данаты прысудзілі ганаровай выпускніцы БДУ

Ксенія Ходырава

Ксенія Ходырава / фота з яе акаўнту ў Інстаграме

У Мінскім гарадскім судзе 16 лютага вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Суддзя Святлана Макарэвіч прысудзіла ёй пяць гадоў калоніі агуотнага рэжыму. За данаты дзяўчыну прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях).

Па справе адбыліся тры пасяджэнні, але іх падрабязнасці невядомыя.

Як піша "Наша Ніва", Ходырава скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый (былы гумфак). Была выдатніцай і атрымала званне "Ганаровы выпускнік БДУ". Як найлепшую выпускніцу 2018 года дзяўчыну запрашалі на рэктарскі бал выпускнікоў БДУ. Ксенія займаецца футболам і танцамі.

Затрымалі яе прыкладна паўгода таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі