П'яная жанчына на "Жыгулях" пратараніла прыпынак у Баранавічах

На прыпынку ў момант ДТЗ нікога не было / Ілюстрацыйнае фота​
На прыпынку ў момант ДТЗ нікога не было / Ілюстрацыйнае фота​

У Баранавічах п'яная 35-гадовая жанчына за рулём аўтамабіля "Жыгулі" ўрэзалася ў прыпынак грамадскага транспарту, калі везла сваё дзіця ў паліклініку, паведамляе БЕЛТА.

Мясцовая жыхарка ехала па вуліцы Прафесійнай і не справілася з кіраваннем. У выніку яна выехала на тратуар, пасля чаго пратараніла аўтобусны прыпынак. У салоне машыны знаходзілася трохгадовае дзіця, якое жанчына везла на прыём у паліклініку. Маці і дзіця не пацярпелі, на месцы медыкі аказалі ім неабходную дапамогу. На прыпынку ў гэты момант нікога не было.

У крыві жанчыны выяўлена больш за 3 праміле алкаголю, правоў кіроўцы ў яе няма. У дачыненні да вінаватай у ДТЗ складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, пашкоджаны аўтамабіль адпраўлены на штрафстаянку.

Пьяная женщина на "Жигулях" протаранила остановку в Барановичах
Фота відавочцы з месца ДТЗ / nashkraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі