П'яны мінчук пазваніў у 102 і паабяцаў кінуць гранату ў аддзяленне міліцыі
37-гадовы мінчук больш за 30 разоў пазваніў у міліцыю. Выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку, ён спрабаваў данесці свае думкі пра працу праваахоўных органаў, а потым яшчэ і паабяцаў кінуць гранату ў адно з аддзяленняў Фрунзенскага раёна. Пра гэта паведамляе ГУВД Мінгарвыканкама.
Мужчыну затрымалі і склалі пратакол за дробнае хуліганства. На "пакаяльным відэа" ён прызнаўся, што выпіў два літры піва, а пра гранату сказаў ад злосці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.