Пятроўскі: ад Лукашэнкі асобнага да Лукашэнкі калектыўнага — вось наша ідэя

Пятроўскі: ад Лукашэнкі асобнага да Лукашэнкі калектыўнага — вось наша ідэя

8 лютага ў эфіры Еўрарадыё — філосаф, палітолаг, эксперт аб’яднання “Белая Русь” Пётр Пятроўскі.


Напярэдадні чарговага Усебеларускага народнага сходу мы вырашылі пазнаёміць вас са светапоглядам прыхільнікаў Лукашэнкі, якія на той сход збяруцца, з іх бачаннем апошніх падзей у краіне і тым, якой ім бачыцца беларуская нацыянальная ідэя.


Лукашызм як стыль, сутнасць і сэнс стаў апагеем запаветаў Багушэвіча і Луцкевіча, Машэрава ды іншых дзеячаў Беларусі. Якія даводзілі, што для беларусаў галоўнае — сацыяльная справядлівасць. На палітыцы сацыяльнай справядлівасць базуецца палітыка Лукашэнкі. Супраць чаго найперш і ўзняла 9 жніўня 2020 года бунт маладая беларуская буржуазія. Якая хоча меншых падаткаў і не хоча мець ніякай сацыяльнай адказнасці перад грамадствам. Але ў гэтым бунце схаваная пагроза нашаму суверэнітэту, бо замежныя гульцы толькі і чакаюць, каб скарыстацца любой магчымасцю і праглынуць нашу незалежнасць, перакананы Пётр Пятроўскі. І таму, кажа ён, уратаваць нас можа толькі жорсткая цэнтралізаваная ўлада, калі “суверэн” можа спакойна задушыць любы бунт. І “бунт-2020” душылі не так жорстка, як варта было зрабіць, кажа Пятроўскі.


Пра тое, да чаго падобная ідэалогія “лукашызму”, ці ёсць у ім хоць нешта нацыянальнае і ці быў Кастусь Каліноўскі “лукашыстам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Пятроўскім.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі