Пётр Парашэнка абвясціў пра спыненне ваеннага становішча ва Украіне

Пётр Парашэнка абвясціў пра спыненне ваеннага становішча ва Украіне

26 снежня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што спыняецца ваеннае становішча ў 10 абласцях дзяржавы. Заява прагучала на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, паведамляе hromadske.ua.

"Сёння, 26 снежня, у 14.00 спыняецца ваеннае становішча. Гэта маё прынцыповае рашэнне, яно заснаванае на аналізе ўсіх складнікаў бягучай сітуацыі бяспекі ва Украіне", — паведаміў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што пагроза з боку Расіі "нікуды не падзелася". Парашэнка дадаў, што папрасіў бы Раду падтрымаць працяг ваеннага становішча, калі не блізкія прэзідэнцкія выбары. Яны прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.

Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзенае 28 лістапада пасля таго, як расіяне захапілі ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве. Асаблівы рэжым дзейнічаў у рэгіёнах каля расійскай мяжы, на прыднястроўскім участку малдаўскай мяжы і на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі