Пётр Парашэнка падпісаў закон аб ваенным становішчы

Пётр Парашэнка падпісаў закон аб ваенным становішчы

Пётр Парашэнка падпісаў закон аб ваенным становішчы. Пра гэта ў Twitter напісаў прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Святаслаў Цаголка. Таксама ў сераду свой подпіс пад дакументам паставіў спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій. Парламент прагласаваў за закон яшчэ 26 лістапада. Парубій ездзіў у Брусель, таму падпісаць яго раней не мог. У працэсе дыскусій тады ў ім былі зроблены змены: спачатку тэрмін скарацілі з 60 да 30 дзён, а пасля ўвядзенне ваеннага становішча вырашылі абмежаваць 10 абласцямі, якія мяжуюць з Расіяй і Прыднястроўем. Ваеннае становішча будзе дзейнічаць да 26 снежня.

Прычынай рашэння ўкраінскага кіраўніцтва сталі трывожныя падзеі ў Керчанскім праліве, дзе расіяне заблакавалі праход у Азоўскае мора ўкраінскім буксіру і двум катэрам (яны ішлі з Адэсы ў Марыупаль). Пасля іх абстралялі і захапілі расійскія спецназаўцы. Сярод украінскіх маракоў ёсць параненыя. Парашэнка публічна заявіў пра існаванне пагрозы наземнай вайсковай агрэсіі з боку Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі