Работнікам акцыянернага таварыства “Коханава” 1,5 года не плацілі заробкі

Чыноўнік прымаў жыхароў Талачынскага раёна Віцебшчыны. Адзін з жыхароў звярнуўся са скаргай: яго жонка не атрымала заробак за дзевяць месяцаў. Падчас разгляду высветлілася, што гэта не адзінкавы выпадак. Адкрытае акцыянернае таварыства “Коханава” не выплочвала заробкі работнікам на працягу паўтара года. Цяпер гэтае таварыства прызнанае банкрутам і знаходзіцца на стадыі ліквідацыі. Агульныя пазыкі па заробках складаюць 225 мільёнаў рублёў.



Якабсон назваў гэты факт абуральным і выказаў здзіўленне, што мясцовыя ўлады бяздзейнічалі. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, гэтую праблему неабходна было вырашаць сумеснымі высілкамі, а не кідаць людзей на волю лёсу.



Агулам за тры гадзіны Якабсон выслухаў і паспрабаваў разабрацца ў праблемах адзінаццаці жыхароў раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі