"Ракетны ўдар нацыста Пуціна ў дзень памяці і перамогі над нацызмам" — Зяленскі
Аб'ект энэргетычнай інфраструктуры пасля расійскага ўдару
Падчас масіраванай атакі Расія запусціла па Украіне 55 ракет і 21 беспілотнік. Украінскія абаронцы збілі 39 ракет і 20 ударных дронаў.
Былі нанесены ўдары па аб’ектах энергетыкі ў шасці абласцях Украіны (Палтаўскай, Кіраваградскай, Запарожскай, Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Вінніцкай). Сур’ёзна пашкоджанні тры цеплавыя электрастанцыі. Энергетыкі ўжо працуюць над ліквідацыяй наступстваў.
"Масіраваны ракетны ўдар нацыста Пуціна ў дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне, — піша ў Telegram украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. — ...Увесь свет павінен дакладна разумець, хто ёсць хто. Увесь свет не мае права даць яшчэ адзін шанец нацызму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.