Раманчук: Расія дала 700$ мільёнаў, каб забраць нашы прадпрыемствы за даўгі

Раманчук: Расія дала 700$ мільёнаў, каб забраць нашы прадпрыемствы за даўгі

Расійскі крэдыт у 700 мільёнаў долараў, які ўрад Расіі вырашыў даць Беларусі, замарозіць рэформы на беларускіх прадпрыемствах. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук: “Гэты крэдыт — для таго, каб беларускі ўрад не думаў пра рэформы. Тады Расія зможа выйграць час: праз год-два, калі даўгі будуць велізарнымі, можна будзе за 20-30% сённяшняй цаны набыць нашы паспяховыя прадпрыемствы. Гэта гульня Крамля, які будзе кожны год выкарыстоўваць негатоўнасць беларускага ўрада да рэформаў для таго, каб найбуйнешныя прадпрыемствы проста перааформіць праз даўгі”.

Эканаміст параўновае такі крэдыт з “дозай для наркамана”, каб той проста “не хадзіў да лекара”. Такі крэдыт можа часова ўратаваць кар’еры топ-чыноўнікаў, але пазней тыя ўсё адно будуць адказваць, дадае Яраслаў Раманчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі