Расатам: Некаторыя рашэнні па БелАЭС тлумачацца камфортам грамадскай думкі

Расатам: Некаторыя рашэнні па БелАЭС тлумачацца камфортам грамадскай думкі

Пытанне з заменай корпуса для першага энергаблока Беларускай АЭС вырашыцца ў рабочым парадку. Пра гэта 27 верасня заявіў журналістам генеральны дырэктар Расатама Сяргей Кірыенка, перадае БЕЛТА.

Ён сказаў, што беларускія калегі фактычна папрасілі замяніць корпус рэактара, які ўпаў падчас пробнай устаноўкі, і гэта будзе зроблена. Нягледзячы на гэты інцыдэнт, Кірыенка называе корпус абсалютна працаздольным і лічыць, што ён можа быць выкарыстаны на іншых праектах. Паводле кіраўніка Расатама, ўсталяванне новага корпуса не дадасць ніякіх выдаткаў, апроч аплаты яго перавозкі.

Карпарацыя Расатам з’яўляецца падрадчыкам будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Сяргей Кірыенка таксама нагадаў, што Беларусь прыняла на сябе асноўны ўдар Чарнобыля, што можа ўплываць на грамадскую думку наконт атамнай энергетыкі. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што разумее занепакоенасць не толькі тэхнічнымі рашэннямі, але і грамадскай прымальнасцю праекта. "Таму мы цалкам дапускаем і з павагай ставімся да таго, што шэраг рашэнняў нашых беларускіх партнёраў можа тлумачыцца не тэхнічнымі патрабаваннямі, а камфортам грамадскай думкі. Мы будзем да гэтага ставіцца з вялікай павагай і разуменнем", — дадаў кіраўнік "Расатама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі