Расія адкладае выплаты крэдыту на будаўніцтва АЭС на два гады

Расія адкладае выплаты крэдыту на будаўніцтва АЭС на два гады

Урад Расіі ўхваліў праект Пратакола па зменах у беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне 2011 года аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, перадае БЕЛТА. 

Карыстанне крэдытам падоўжанае на два гады — да канца 2022-га. Таксама ў дакуменце вызначаецца фіксаваная адсоткавая стаўка па крэдыце — 3,3% гадавых. Дата пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце пераносіцца адпаведна на два гады — з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га.

Дакумент быў прадстаўлены Мінфінам РФ. Яго папярэдне распрацавалі з удзелам беларускіх чыноўнікаў і ўзгаднілі ў расійскіх МЗС, Мінэканамразвіцця, карпарацыі "Расатам". Урад Расіі даручыў Мінфіну разам з МЗС ды іншымі ведамствамі правесці перамовы з Беларуссю і падпісаць пратакол.

Фізічны запуск Беларускай АЭС пераносіўся некалькі разоў, цяпер ён прызначаны на ліпень 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі