Расія атакавала ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве. Што гэта значыць?

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Матэрыял падрыхтаваны "Медыясеткай"

Што адбылося?

У ноч на 25 лістапада тры ўкраінскія ваенныя судны (два малыя браняваныя артылерыйскіх катэры "Бердзянск" і "Нікопаль" і рэйдавы буксір "Яні Капу") выйшлі з порта Адэсы ў Чорным моры і пайшлі ў напрамку порта ў Марыупалі. На шляху адзін з двух расійскіх катэраў берагавой аховы "Дон" пратараніў украінскі буксір.

У ВМС Украіны паведамілі, што спецназ Расіі захапіў тры ўкраінскія ваенныя караблі, якія былі спачатку заблакаваныя, а затым абстраляныя Расіяй у Керчанскім праліве. На катэрах знаходзіліся 23 ўкраінскія маракі, згодна з паведамленнем кіраўніка Генштаба Украіны, двое з іх цяжка параненыя. ФСБ пацвердзіла затрыманне і абстрэл трох украінскіх караблёў.

 

Як рэгулюецца выкарыстанне Керчанскага праліва?

Згодна з расійска-ўкраінскім дамовай 2003 года, праліў знаходзіўся ў сумесным карыстанні абедзвюх краін. Нават пасля анексіі Расіяй Крыма расійскі бок не заяўляў пра дэнансаванне дамовы. Азоўскае мора — унутранае, і Керчанскі праліў — адзіны спосаб увайсці ў яго. Больш за тое, паколькі праліў з'яўляецца доступам да буйнога ўкраінскага горада Марыупаль і яго наваколля, у якіх пражываюць каля мільёна чалавек, нават пасля анексіі Расіяй Крыма, яна абавязаная даваць украінскім судам магчымасць праходу па акваторыі Керчанскага праліва, каб пазбегнуць марской блакады Марыупаля.

 

Прычым тут ўкраінскія ваенныя катэры?

Пасля анексіі Расіяй Крыма, украінскія грузавыя судны, якія рухаліся ў Марыупаль, неаднаразова затрымлівалі расійскія ваенныя караблі і на розных падставах абшуквалі. Затрыманне на рэйдзе судоў наносіла матэрыяльны ўрон ўкраінскаму баку, і для таго, каб скараціць страты, Украіна размясціла на сваёй базе ў прыморскім Бярдзянску некалькі ваенных катэраў з тым, каб яны назіралі за праходжаннем ўкраінскіх грузавых судоў па акваторыі Керчанскага праліва. Увесь гэты час камандаванне ўкраінскіх ваенных катэраў штатна паведамляла расійскаму боку аб тым, што выходзіць у мора для назірання, і гэта не выклікала ніякіх наступстваў. Расійскі бок настойвае на тым, што ў гэты раз расійскія ваенныя судны не былі папярэджаныя пра выхад украінскіх ваенных катэраў у мора. Украінскі бок гэта адмаўляе.

 

Якія наступствы гэты інцыдэнт будзе мець для Украіны?

Савет нацыянальнай бяспекі і прэзідэнт Украіны Парашэнка падтрымалі ідэю ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне. За чатыры з паловай гады ўзброенага канфлікту паміж Расіяй і Украінай, які забраў жыцці больш за 10000 людзей, гэта не першы выпадак, калі такая прапанова агучвалася, але ўпершыню справа дайшла да запуску адпаведнай прававой працэдуры. Цяпер гэтую прапанову павінен зацвердзіць украінскі парламент на пазачарговым пасяджэнні 26 лістапада ў 16:00. Калі ваеннае становішча будзе ўведзенае, яно можа пацягнуць за сабой перанясенне ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбараў і беспрэцэдэнтнае абмежаванне правоў і свабод грамадзян Украіны на нявызначаны тэрмін. Афіцыйна Расія і Украіна не знаходзяцца ў стане вайны і абодва бакі адмаўляліся кваліфікаваць канфлікт як ваенны на міжнародным прававым узроўні. Увядзенне ваеннага становішча не азначае афіцыйнага абвяшчэння вайны Украінай Расіі.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі