Расія часова забараняе ўвоз праз Беларусь гародніны і садавіны з Малдовы

Расія часова забараняе ўвоз праз Беларусь гародніны і садавіны з Малдовы

"Рассельгаснагляд" ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз расліннай прадукцыі (садавіны і гародніны) з Малдовы праз Беларусь. З панядзелка, 14 сакавіка. Робіцца гэта з мэтай недапушчэння ўвозу на расійскую тэрыторыю забароненых прадуктаў. Фуры з Малдовы будуць прымаць толькі ў трох расійскіх пунктах пропуску, размешчаных у Бранскай, Курскай і Белгарадскай абласцях.

Прэс-служба "Рассельгаснагляду" адзначае, што ўвоз згаданай прадукцыі ў Расію будзе здзяйсняцца ў суправаджэнні малдоўскіх фітасанітарных сертыфікатаў. Раней было адзначана, што з Малдовы павялічваліся пастаўкі прадукцыі. У Расію яе везлі "складанымі лагістычнымі маршрутамі", у тым ліку і праз Беларусь. У расіян узніклі падазрэнні, што частка яе насамрэч паходзіць з краін ЕС, у адносінах якіх дзейнічае харчовае эмбарга. "Рассельгаснагляд" у чарговы раз наракае на адсутнасць дзейнага кантроля з беларускага боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі