Расія можа абмежаваць імпарт рыбы і малочных прадуктаў з Беларусі

Нагодай называюць рэзкае павелічэнне паставак рыбы з Нарвегіі і малочнай прадукцыі з Літвы і Польшчы ў Беларусь. Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміў памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка. 

"Мы паставілі на маніторынг прадукцыю шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Калі ў нас будуць падставы сумнявацца ў яе бяспецы, вядома ж, мы прымем свае меры", — заявіў чыноўнік. Ён растлумачыў, што ведамства неаднаразова фіксавала мікрабіялагічнае забруджванне у малочнай прадукцыі і прадукцыі рыбагаспадарчага комплексу, якія ішлі з Беларусі. Паколькі колькасць гэтай прадукцыі на расійскім рынку павялічылася ў жніўні-верасні 2014 года, прапарцыйна вырасла рызыка распаўсюду нядобраякаснай прадукцыі. 

Раней сёння кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў, што служба збіраецца ўзмацніць маніторынг беларускай прадукцыі з-за незвычайнага росту імпарту малочнай прадукцыі з Літвы і Польшчы і рыбы з Нарвегіі ў Беларусь у верасні 2014 у параўнанні з ліпенем і жніўнем 2014 года. 

Кіраўнік Рассельгаснагляду адзначыў, што асноўным пакупніком малочнай прадукцыі з Польшчы ў верасні быў "Савушкін прадукт". Сярод беларускіх рыбных кампаній, рэзка якія павялічылі пастаўкі рыбы, Данкверт вылучыў Santa Bremor. 

Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі