Расія павялічвае колькасць авіярэйсаў і цягнікоў у беларускім напрамку
Акрамя пасажырскіх цягнікоў па маршруце Мінск-Масква ходзіць і хуткасная " Ластаўка" / БЕЛТА
Расія павялічвае колькасці авіярэйсаў і цягнікоў у беларускім напрамку. Больш магчымасцяў паляцець і з'ехаць з'явіцца з 10 чэрвеня.
З гэтага дня колькасць авіярэйсаў па маршруце Масква – Мінск будзе павялічана "да 10 раз у тыдзень на ўзаемнай аснове", распавялі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
У цяперашні час "Белавія" лётае ў Маскву 5 раз на тыдзень. Такім чынам, гаворка хутчэй за ўсё ідзе аб пачатку палётаў у Мінск расійскіх авіякампаній.
Акрамя таго, з 10 чэрвеня штодня пачнуць хадзіць цягнікі ў Маскву з Полацка і Гомеля. Будзе павялічана і колькасць вагонаў у цягніках "Ластаўка" па маршруце Масква-Мінск.
Нагадаем, расійскі кірунак застаецца адным з нешматлікіх даступных для беларусаў. Наземныя межы для большасці беларускіх грамадзян зачыненыя, перапынены і паветраныя зносіны з большасцю еўрапейскіх дзяржаў. Трапіць туды можна толькі праз трэція краіны, самы просты варыянт — праз Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.