Расія перакінула ў Беларусь 12 самалётаў Су-35 — для вучэнняў

Су-35 перад пераброскай у Беларусь
Су-35 перад пераброскай у Беларусь

Раніцай 22 студзеня Расія пачала перакідваць у Беларусь шматмэтавыя знішчальнікі Су-35. Яны будуць браць удзел у праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.

Галоўная задача знішчальнікаў на цяперашніх вучэннях — адпрацоўка палётаў на максімальную адлегласць. Таксама ў планах пасадка на беларускіх аэрадромах і падрыхтоўка да паўторных вылетаў разам з мясцовымі вайскоўцамі.

Перакідванне расмйскіх войскаў у Беларусь працягваецца ўвесь тыдзень. 21 студзеня паведамлялася, што чыгуначным транспартам ужо прыбылі каля 30 эшалонаў з запланаваных 200.

Два дывізіёны сістэм СПА С-400 едуць у Беларусь з Далёкага Усходу. Таксама будзе перакінуты дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў "Панцыр-С".

Вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" пройдуць з 10 па 20 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі