Расія прапануе накіраваць беларускіх міратворцаў у Сірыю

Расія прапануе накіраваць беларускіх міратворцаў у Сірыю

Расія звярнулася да краінаў СНД (у тым ліку і да Беларусі) з пытаннем пра магчымасць накіраваць у Сірыю кантынгент для сумеснага маніторынгу ў зонах дээскалацыі. Такую прапанову на "перамовах па Сірыі" у Астане заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі, спецпрадстаўнік РФ па Сірыі Алексндр Лаўрэнцьеў.

"Цяпер стаіць пытанне пра тое, якія воінскія кантынгенты — хачу тут падкрэсліць — ваенных назіральнікаў якіх краінаў прыцягнуць для міратворчай місіі ў Сірыі. Ніхто не ставіць пад сумнеў удзел кантынгенту Расійскай федэрацыі, таму мы звярнуліся да ўсіх краін СНД з прапановай разгледзець пытанне",цытуе Лаўрэнцьева ria.ru.

Спецпрадстаўнік РФ па Сірыі дадаў, што "гэта не навязванне нейкага рашэння" — гаворка ідзе "пра магчымасць накіравання краінай у разумных межах кантынгенту для сумеснага ўдзелу ў маніторынгу за сітуацыяй".

Аляксандр Лаўрэнцьеў таксама адзначыў, што Расія вітала б рашэнне Астаны накіраваць міратворчы кантынгент для кантролю ў зонах дээскалацыі ў Сірыі. "Але, наколькі я ведаю, пакуль рашэнне кіраўніцтвам Казахстана не прынятае", — канстатаваў спецпрадстаўнік РФ па Сірыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі