Расія правяла вучэбныя пускі дзвюх балістычных ракет
Расія правяла вучэбныя пускі дзвюх балістычных ракет "Сінь" і "Булава" з падводных лодак у прыполюсным раёне Паўночнага Ледавітага акіяна і з акваторыі Баранцава мора. Як паведамляе meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ, ракеты паспяхова паразілі вучэбныя мэты на палігонах у Архангельскай вобласці і на паўвостраве Камчатка.
Сёлета на пачатку жніўня спыніла Дзеянне дамова аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасці, падпісаны СССР і ЗША ў 1987 годзе. Дакумент забараняў распрацоўку і выкарыстанне ракет, здольных паражаць мэты на адлегласці ад 500 да 5000 км. Ні "Булава", ні "Сінь" пад дзеянне дамовы не траплялі.
У сярэдзіне жніўня ЗША правялі першыя выпрабаванні крылатай ракеты пасля спынення дамовы. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 жніўня даручыў зрабіць "сіметрычны адказ".
Расія заяўляе, што ЗША ініцыявалі спыненне дамовы, каб праводзіць выпрабаванні. А Злучаныя Штаты лічаць, што Расія сама парушыла дамову, бо распрацоўвала і выпрабоўвала ракету, якую дакумент забараняе.