Расія ў IV квартале знізіць пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ

Расія ў IV квартале знізіць пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ

Расія ў чацвёртым квартале знізіць пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ у параўнанні з трэцім кварталам. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на графік паставак.

У трэцім квартале пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ складаюць 2,36 мільёна тон. У чацвёртым плануецца паставіць 1,98 мільёна тон. 

Пастаўкі расійскай сыравіны на наваполацкі "Нафтан" не плануюцца, бо прадпрыемства з 19 красавіка знаходзіцца пад амерыканскімі эканамічнымі санкцыямі, як і іншыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім". Буйныя нафтавыя кампаніі Расіі спынілі пастаўкі на "Нафтан" яшчэ ў траўні. Цяпер сыравіну для яго пастаўляюць кампаніі, якія не ўваходзяць у лік асноўных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі