Расіяне не падпісалі пагадненне аб новым тарыфе на транзіт нафты праз Беларусь

Расіяне не падпісалі пагадненне аб новым тарыфе на транзіт нафты праз Беларусь

Расіяне не падпісалі дадатковае пагадненне аб новым тарыфе на транзіт нафты праз Беларусь. Яго прапанаваў беларускі бок. Як інфармуе БелаПАН, дакумент вернуты без падпісання. Прадстаўнік кампаніі "Транснафта" Ігар Дзёмін заявіў, што беларусы парушаюць дзейную методыку ўзгаднення тарыфаў.

Як вядома, 1 кастрычніка стала вядома, што Беларусь 11 кастрычніка істотна павысіць тарыфы на паслугі па транспартаванні нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба", размешчаных на тэрыторыі нашай краіны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У адказ расійская "Транснафта" заявіла пра парушэнне дзейных пагадненняў і звярнулася ў Федэральную антыманапольную службу РФ. Масква прыгразіла судом. Гэтыя падзеі адбыліся на фоне безвыніковых для Беларусі перамоваў з Расіяй аб зніжэнні цэн на газ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі