Расіяне прапануюць зачыніць мемарыял "Катынь", дзе расстрэльвалі палякаў
У Расіі прапануюць зачыніць мемарыялы па расстраляных польскіх вайскоўцах у Катыні пад Смаленскам і Медным пад Цвер'ю.
"У сувязі з варожым паводзінамі сучаснай марыянеткавай Польшчы, яе русафобскай Палітыкай, публічнай падтрымкай нацысцкай Украіны і забеспячэнні яе зброяй, а таксама ўхваленнем польскім урадам любых мер, накіраваных супраць Расіі, лічым неабходным неадкладна падняць пытанне аб неадкладным закрыцці мемарыяльных комплексаў у Катыні і ў Медным", — гаворыцца ў звароце ад імя "грамадскасці".
Свае подпісы пад дакументам паставілі, напрыклад, шэраг дэпутатаў Смаленскай абласной думы і дэпутат Дзярждумы Анатоль Васерман.
Аўтары заяўляюць, быццам існаванне гэтых мемарыялаў не адпавядае гістарычнай праўдзе і супярэчыць заканадаўству Расіі. Яны прапануюць чалкам дэмантаваць польскую частку мемарыялаў і ўзяць іх "на адказнае захоўванне да моманту, калі з'явяцца прававыя падставы прыняць рашэнне аб усталяванні гэтых помнікаў зноў", або правесці поўны дэмантаж "у сувязі з іх відавочнай гістарычнай і прававой незаконнасцю".
Пахаванні "польскіх грамадзян" прапаноўваецца "належным чынам мемарыялізаваць".
Мемарыялы ў Катыні і Медным пастаўленыя на месцах, дзе савецкая ўлада праводзіла масавыя забойствы салдатаў і афіцэраў польскага войска, захопленых у 1939 годзе. На той час у польскім войску служыла шмат ураджэнцаў Заходняй Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.