Расіяне ўначы зноў атакавалі Кіеў і Адэсу

У Кіеве абломкі пашкодзілі дах жылога дома / ілюстрацыйнае фота @dsns_telegram
У Кіеве абломкі пашкодзілі дах жылога дома / ілюстрацыйнае фота @dsns_telegram

СПА Украіны збілі мінулай ноччу над Кіевам больш за 40 паветраных цэляў. Атака была камбінаванай, расіяне выкарыстоўвалі і беспілотнікі, і ракеты, кажуць у Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі. СПА Украіны збіла над горадам "больш за 40 паветраных цэляў. Удараў па Кіеве не дапушчана!", адзначылі ў адміністрацыі. Хоць у Падольскім раёне украінскай сталіцы ў выніку падзення абломкаў быў прабіты дах жылога дома. Ахвяр няма.

У адміністрацыі таксама нагадалі, што з пачатку траўня расіяне атакавалі з паветра Кіеў ужо 18-ы раз.

Россияне ночью снова атаковали Киев и Одессу
Пашкоджаны дах / @VA_Kyiv

Акрамя Кіева, расіяне гэтай ноччу атакавалі дронамі і поўдзень Украіны. У небе над Мікалаеўскай вобласцю ўкраінскія вайскоўцы збілі тры дроны-камікадзэ, яшчэ адзін над Адэсай. "У выніку траплення ў партовую інфраструктуру Адэсы успыхнуў пажар", гаворыцца ў паведамленні аператыўнага камандавання "Поўдзень". Па словах вайскоўцаў, пажар аператыўна ліквідавалі, інфармацыя пра разбурэнні ўдакладняецца. Па словах старшыні грамадскага савета пры Адэскай вобласці Сяргея Братчука, пажар пачаўся з-за траплення абломкаў.

Hromadske піша, што выбухі гэтай ноччу таксама гучалі ў Хмяльніцкай і Львоўскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі