Расіянін, якога называюць "каралём спаму", у ЗША прызнаў сваю віну
38-гадовы расійскі праграміст Пётр Левашоў, якога называюць "каралём спаму", у ЗША прызнаў сябе вінаватым у махлярстве, змове, крадзяжы асабістых дадзеных, у злачынствах у сферы камп'ютарнай бяспекі. Адбылося гэта ў судзе горада Хартфорд (штат Канектытут), інфармуе justice.gov.
Левашова абвінавачваюць у стварэнні па ўсім свеце сеткі заражаных камп'ютараў, якімі можна кіраваць дыстанцыйна (пры гэтым іх уладальнікі нічога не ведаюць). Як паведамляе meduza.io, з канцы 1990-х гадоў і да красавіка 2017 года расіянін кіраваў некалькімі бот-сеткамі, у тым ліку ботнэтамі Storm, Waledac і Kelihos. Па ўсёй планеце былі заражаныя дзясяткі тысяч камп'ютараў. Пётр Левашоў, як мяркуе следства, збіраў асабістыя дадзеныя іх уладальнікаў, рассылаў спам.
Левашоў жыў у Санкт-Пецярбургу, быў вядомы пад нікам Petr Severa. Для праваахоўнікаў ён быў спамерам № 1 сярод тых, што былі ў вышуку. Арыштавалі яго вясной мінулага года ў Барселоне, куды ён прыехаў з сям'ёй на адпачынак. Экстрадыцыя ў ЗША адбылася ў лютым 2018-га.
Сайт ria.ru адзначае, што Левашоў не даваў пісьмовых абавязацельстваў аб супрацоўніцтве з уладамі ў абмен на зніжэнне тэрміну зняволення. Чакаецца, што прысуд ачугаць у верасні 2019 года.