Расійскаму праваабаронцу з "Мемарыяла" забаранілі ўезд у Беларусь

Алег Арлоў / t.me/polniypc/
Алег Арлоў / t.me/polniypc/

Сустаршыні расійскага "Мемарыяла" Алегу Арлову забаранілі ўезд у Беларусь. Ён даведаўся пра гэта ў аэрапорце, калі збіраўся ляцець у Мінск на абвяшчэнне прысуду праваабаронцаў "Вясны".

"Злачынствы пажадана здзяйсняць без сведкаў, кажа Арлоў. — Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца сёння здзейсніць злачынства — вынесці жорсткі, несправядлівы абвінаваўчы прысуд маім калегам-праваабаронцам і сябрам з цэнтра “Вясна”. За што? Выключна за іхную праваабарончую працу. Таму не здзівіўся, калі пры пасадцы ў самалёт даведаўся, што мне забаронены ўезд у лукашэнкаўскую Беларусь. Спадзяюся прыехаць у паслялукашэнкаўскую Беларусь і абняць вясноўцаў на волі".

У пачатку студзеня Алег Арлоў і журналістка з Расіі Кацярына Яньшына прысутнічалі на першым пасяджэнні па справе "Вясны". Яньшыну затрымалі, на 15 сутак адправілі за краты, а пасля дэпартавалі з РБ з забаронай на ўезд на 10 гадоў.

Прысуд па справе "Вясны" агучаць 3 сакавіка. Для лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага абвінавачванне запрасіла 12 гадоў зняволення, для Валянціна Стэфановіча — 11 гадоў, для Уладзіміра Лабковіча — 9 гадоў, для праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна, ён знаходзіцца за мяжой) — 10 гадоў калоніі. Палітвязні за кратамі з лета 2021-га. Яны сваёй віны не прызнаюць. Іх пераследуюць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі