Расійская Дзярждума заступілася за беларускіх кіроўцаў

Расійская Дзярждума заступілася за беларускіх кіроўцаў

Дзярждума Расіі на пленарным пасяджэнні 14 чэрвеня прыняла зварот да прэм'ер-міністра краіны Дзмітрыя Мядзведзева. Дэпутаты прапанавалі прыраўняць беларускія правы кіроўцаў да расійскіх, перадае БЕЛТА.

У Расіі з 1 чэрвеня набыў моц закон, які забараняе працаваць кіроўцам з замежнымі пасведчаннямі кіроўцы. Да дэпутатаў Дзярждумы звярнуўся дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота: ён занепакоены тым, што грамадзяне Беларусі губляюць роўныя правы на працаўладкаванне і занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі Расіі.

Некаторыя дэпутаты Дзярждумы таксама звярнулі ўвагу на тое, што ў Беларусі расійскія грамадзяне могуць працаваць са сваімі правамі кіроўцаў, а расійскі закон такога выключэння для беларусаў не робіць. Дэпутатка Ірына Яравая падкрэсліла, што згодна з заканадаўствам грамадзяне Беларусі маюць асаблівы прававы статус на тэрыторыі Расіі. 

У звароце да Мядзведзева дэпутаты Дзярждумы пішуць, што "лічаць недапушчальным і немагчымым скажонае тлумачэнне нормаў заканадаўства Расіі і парушэнне правоў грамадзян Беларусі на ажыццяўленне прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Расіі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі