Расійскі дэпутат: Алексіевіч трэба пазбавіць прэміі як "памагатую нацыстаў"

Расійскі дэпутат: Алексіевіч трэба пазбавіць прэміі як "памагатую нацыстаў"

Скандальна вядомы дэпутат расійскай Дзярждумы Віталь Мілонаў плануе звярнуцца да сяброў Нобелеўскага камітэта з тым, каб яны пазбавілі Нобелеўскай прэміі беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. У тым, што Алексіевіч не адпавядае званню нобелеўскага лаўрэата, Мілонаў упэўніўся, прачытаўшы інтэрв’ю з ёй, апублікаванае прапагандысцкім рэсурсам “Рэгнум”. Пра свае намеры Мілонаў расказаў у размове з карэспандэнтам Еўрарадыё.

Мілонаў: “Спадарыня Алексіевіч — па сутнасці, памагатая нацыстаў, маральная і духоўная. Якая апраўдвае заказныя палітычныя забойствы, і гэта факт. Вось мы зараз перакладзем асобныя выказванні гэтай жанчыны, якая лічыць сябе пісьменнікам, і прапануем некаторым сябрам Нобелеўскага камітэта выказаць сваё асабістае меркаванне: наколькі сумяшчальныя званне і статус нобелеўскага лаўрэата з такога кшталту заявамі”.

Калі плануецца зрабіць такі зварот, Мілонаў не ўдакладняе.

Цікава, што ў адпаведнасці са статутам Нобелеўскага фонду, звання Нобелеўскага лаўрэата пазбавіць немагчыма.

Цалкам размову з Віталём Мілонавым чытайце на нашым сайце неўзабаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі