Расійскі спявак упаў падчас рэпетыцыі на "Еўрабачанні" ў Стакгольме (відэа)

Расійскі спявак упаў падчас рэпетыцыі на "Еўрабачанні" ў Стакгольме (відэа)

Расійскі спявак Сяргей Лазараў упаў на рэпетыцыі на "Еўрабачанні" ў Стакгольме. Як інфармуе РІА "Новости", у нумары прадстаўніка Расіі на міжнародным конкурсе песні шмат складаных спецэфектаў, выкарыстоўваецца вялікі экран. Дарэчы, па ім і спрабаваў падымацца Лазараў, ідучы па прыступках. У гэты момант і адбылося падзенне, падчас якога Сяргей Лазараў не пацярпеў.

Адзначаецца, што здарэнне ніяк не адбілася на далейшым выступленні спевака. Рэпетыцыя працягнулася праз некалькі хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі