Расійскі ўрад склаў "чорны спіс" з дзясяткаў краін
Расійскі ўрад склаў "чорны спіс" з дзясяткаў краін. Масква падкрэслівае, што яны здзяйсняюць "несяброўскія дзеянні" ў дачыненні РФ, яе кампаній і грамадзян — уводзяць санкцыі.
У "чорны спіс" увайшлі краіны ЕС, ЗША, Канада, Аўстралія, Албанія, Андора, Вялікабрытанія (уключна з Джэрсі, Ангіллю, Брытанскімі Віргінскімі астравамі і Гібралтарам), Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Мікранезія, Манака, Новая Зеландыя, Нарвегія, Паўднёвая Карэя, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Сінгапур, Тайвань, Украіна, Чарнагорыя, Швейцарыя, Японія.
Беларусь лічыцца саюзнікам Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.