Расійскія інтэрнэт-тролі мяняюць стыль паводзінаў
Расійскія інтэрнэт-тролі мяняюць сваю стратэгію перад прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША. Яны спрабуюць абысці бар’еры, якія ставяць найбуйнейшыя сацыяльныя сеткі, піша Bloomberg, спасылаючыся на экспертаў па кібербяспецы.
Калі раней гэтак званыя “крамлёўскія тролі” стваралі і распаўсюджвалі ўласны прапагандысцкі кантэнт, які нярэдка блакаваўся, дык цяпер яны спрабуюць болей увагі надаваць каментарам да чужых допісаў. Такім чынам яны змогуць узмацніць палітычныя рознагалоссі, не парушаючы правілаў сацыяльных сетак.
Амерыканскія ўлады мяркуюць, што Расія спрабавала паўплываць на прэзідэнцкія выбары 2016 года з дапамогай допісаў у сацыяльных сетках. Трынаццаці расіянам выставілі афіцыйныя абвінавачанні.
Twitter, Facebook і Google ускладнілі правілы для прасоўвання палітычных публікацыяў і заблакавалі тысячы акаўнтаў, якімі маглі з'яўляцца “крамлёўскімі ботамі”, піша Meduza.io