Расійскія, кітайскія і азербайджанскія вайскоўцы ў Мінску (фота)
25 чэрвеня на тэрыторыі Мінскай ваеннай камендатуры прайшла трэніроўка парада да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У ёй удзельнічалі выключна пешыя разлікі. Цікава, што сярод беларускіх падраздзяленняў былі і "партызаны" з аўтаматамі ППШ. Як інфармуе БЕЛТА, разам з беларусамі трэніраваліся расіяне — парадны разлік вайскоўцаў гвардзейскай Канцеміраўскай танкавай дывізіі, азербайджанцы і кітайцы.
Парад адбудзецца ў Мінску 3 ліпеня.
БЕЛТА