Расійскія жанчыны могуць атрымаць адпачынак у крытычныя дні

Ён прапануе прадастаўляць штомесяц жанчынам два дадатковыя выхадныя ў "крытычныя дні", якія будуць аплачвацца. На сённяшні дзень, адзначыў дэпутат, яны маюць права не прыходзіць на працу толькі пасля афармлення бальнічнага. Аднак у гэты перыяд большасць жанчын адчуваюць псіхалагічны і фізіялагічны дыскамфорт.

Міхаіл Дзегцяроў перакананы, што прыняцце законапраекта дазволіць палепшыць самаадчуванне і забяспечыць права многіх расійскіх жанчын працаздольнага ўзросту на справядлівыя ўмовы працы, адзначае РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі