Расійскія журналісты зноў “пахавалі” Міхаіла Гарбачова

Расійскія журналісты зноў “пахавалі” Міхаіла Гарбачова

Прэс-служба “Гарбачоў-фонда” абвергла інфармацыю пра смерць апошняга кіраўніка СССР Міхаіла Гарбачова. Такую навіну ўвечары 19 лістапада распаўсюдзіла расійскае агенцтва Regnum са спасылкай на ВВС і інфармацыю ў сацыяльных сетках. Пры гэтым была зробленая агаворка, што афіцыйнага пацверджання смерці экс-генсека ЦК КПСС няма.

Сёння гэтую інфармацыю афіцыйна абверглі, пішуць расійскія медыі. На сайце ВВС таксама няма паведамлення пра смерць Гарбачова.

Апошняга савецкага лідара ўжо не першы раз “хаваюць” у СМІ. Два гады таму навіну пра яго скон размясцілі пасля таго, як ён трапіў у лякарню і прапусціў чарговую сустрэчу лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міра. Таксама непраўдзівая інфармацыя пра смерць Гарбачова з’яўлялася ў 2012 годзе.

Міхаілу Гарбачову цяпер 84 гады. Нягледзячы на частыя праблемы са здароўем, ён дагэтуль працягвае з’яўляцца ў грамадска-палітычнай прасторы.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі