Расійскую вакцыну "Спутник V" зарэгістравалі ў Беларусі

Расійскую вакцыну "Спутник V" зарэгістравалі ў Беларусі

У Беларусі выдалі рэгістрацыйнае пасведчанне на расійскую вакцыну "Спутник V", паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. 

Беларусь стала першай краінай, дзе па-за межамі Расіі прайшлі выпрабаванні гэтай вакцыны. Каментуючы рэгістрацыю расійскай вакцыны, міністр аховы здарозўя Дзмітрый Піневіч заявіў: "Па наяўных на сённяшні дзень даных, вакцына бяспечная і эфектыўная, сур'ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было".

Дзяржаўная рэгістрацыя азначае, што расійская вакцына можа быць дапушчаная да рэалізацыі і медыцынскага прымянення на тэрыторыі Беларусі.

У выпрабаваннях вакцыны "Спутник V" у Беларусі прынялі ўдзел 100 добраахвотнікаў. На другую вакцынацыю з'явіліся ўжо толькі 98 чалавек, бо ў двух пацыентаў выявілі каранавірусную інфекцыя перад увядзеннем другой дозы. Назіранне за ўдзельнікамі даследавання працягнецца 180 дзён (6 месяцаў) пасля чаго будзе падрыхтаваная фінальная справаздача.

Па словах Пінечвіча, першая партыя расійскай вакцыны паступіць у Беларусь у студзені. Пасля гэтага пачнецца прышчэпачная кампанія. Найперш вакцыну плануецца прышчапіць медыкам, настаўнікам, работнікам гандлю і іншых сфер, дзе існуе неабходнасць кантактаў з вялікай колькасцю людзей. Яны атрымаюць вакцыну бясплатна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі