Раскрытая таямніца Раналду, у яго лішняя костка ў назе
Форвард мадрыдскага "Рэала" і партугальскай футбольнай зборнай абавязаны сваёй выніковай гульнёй не толькі таленту і ўпартай працы.
Высвятляецца, што Крышціяну Раналду мае некаторыя прыроджаныя асаблівасці пабудовы нагі. Менавіта яны і даюць яму перавагу перад сапернікамі.
Як адзначае "Прессбол", гэты факт раскапалі біёграфы знакамітага футбаліста. Яны сцвярджаюць, што ў лодыжцы Раналду ёсць лішняя костка. Такое назіраецца толькі ў 10% людзей на Зямлі. Гэтая асаблівасць пабудовы нагі і дапамагае форварду рабіць яго знакамітыя ўдары.
Фота — AFP