Расследаванне: Расія фальшавала фатаграфіі збітага на Данбасе "Боінга"
Мінабароны Расіі абнародавала здымкі, зробленыя за месяц да авіякатастрофы.
У ліпені 2014 года на прэс-канферэнцыі Мінабароны Расіі паказала падробленыя спадарожнікавыя выявы, каб абвінаваціць Украіну ў катастрофе Боінга МН17.
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Bellingcat. Спадарожнікавыя выявы, пададзеныя расійскі Мінабароны, на якіх паказаны ўкраінскі БУК 14 і 17 ліпеня, насамрэч з'яўляюцца старымі здымкамі з чэрвеня 2014 года.
Разыходжанні у прадстаўленых Расіяй малюнках бачныя ў агульнадаступных фотаздымках на Google Earth, піша "Украінская праўда".
На першых трох здымках, датаваных 14 ліпеня 2014, паказаныя пускавыя ўстаноўкі ЗРК "Бук" у раёне 8 км на паўночны захад ад Луганска. На здымках відаць самаходную агнявую ўстаноўку і дзве пуска-зарадныя машыны.
А вось на здымку гэтага ж раёна, зробленым 17 ліпеня, гэтай пускавой устаноўкі няма.
На здымку 5 відаць, што раніцай гэтага ж дня ў раёне населенага пункта Зарошчынскае, што на 50 км на ўсход ад Данецка і 8 км на поўдзень ад Шахцёрска, ёсць батарэя "Бук".
Пры гэтым Bellingcat задаецца пытаннем, чаму батарэя апынулася ў гэтым раёне, каля тэрыторыі кантраляванай баявікамі, і непасрэдна перад трагедыяй.
Метадам праверкі ўзроўню памылак экперты выявілі, што воблака ў крайняй левай частцы першага здымка было дададзенае падчас яго рэдагавання, каб схаваць той факт, што фатаграфія была зробленая як мінімум за месяц да катастрофы — паміж 1 і 18 чэрвеня 2014 года.
Гэта атрымалася выявіць пры дапамозе параўнальнага аналізу са спадарожнікавымі здымкамі карт Google. На месцы воблака насамрэч мусіла знаходзіцца лесапасадка, якая да даты авіякатастрофы была высечаная.
У гэтай вобласці на фота відаць некалькі ваенных машын, уключаючы машыну, якая стаіць перпендыкулярна да чатырох іншых.
Верагодна, з машыны, якая стаіць перпендыкулярна, выцякае нейкая вадкасць — магчыма, масла. Bellingcat адзначае, што гэтая вадкасць збіраецца ў лужыны, якія павялічваюцца па меры выцякання. Гэты факт дазваляе ўсталяваць храналогію спадарожнікавых здымкаў.
На кожным з малюнкаў чырвонай стрэлкай адзначана становішча лужыны вадкасці, якая выцякае з машыны. На малюнку А відаць саму машыну, але не відаць вадкасці, якая з яе выцякае. На малюнках B і С побач з машынай відаць вадкасць, прычым лужына на малюнку С значна большая. На малюнку D мы бачым, што лужына стала яшчэ больш.
Bellingcat адзначае, што з высокай верагоднасцю можна сцвярджаць, што значная частка зместу кожнага малюнка зазнала лічбавае рэдагаванне. Фота 4 і 5 былі рэдагаваныя з дапамогай ПА Adobe Photoshop CS5.
Акрамя таго, выяўлена, што ўсе тры спадарожнікавыя здымкі былі зробленыя да 17 ліпеня 2014 года.
"Верагоднасць таго, што Мінабароны РФ выпадкова няправільна датавала апублікаваныя фатаграфіі, можна выключыць. 21 ліпеня 2014 года Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі падало сусветнай грамадскасці адрэдагаваныя і ілжыва датаваныя спадарожнікавыя здымкі, каб абвінаваціць ўкраінскае войска ў збіцці MH17", — заяўляюць эксперты.
Дарэчы, 1 жніўня 2014 года Мінабароны Расіі зноў апублікавала адрэдагаваную і ілжыва датаваную спадарожнікавую выяву — фота 5 у добрай якасці.