Растоўскі суд прызнаў прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на Данбасе

Растоўскі суд прызнаў прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на Данбасе

Суд у Растове ўскосна прызнаў, што на Данбасе ёсць расійскія вайскоўцы. На гэта сёння звярнулі ўвагу шэраг расійскіх СМІ. 

Падставай стаў прысуд ад 10 лістапада па справе аб карупцыі. Пасля розгаласу ў СМІ тэкст прысуду знік з сайта суда, піша DW.

У дакуменце гаворыцца пра пастаўкі прадуктаў харчавання расійскім вайскоўцам, размешчаным на ўсходзе Украіны. Абвінавачаным праходзіў рэгіянальны менеджар кампаніі, якая з'яўляецца пастаўшчыком Узброеных Сіл Расіі. Мужчына прызнаў віну і распавёў, як ажыццяўляліся пастаўкі прадуктаў у расійскія вайсковыя часці ў так званых "ДНР" і "ЛНР".

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў абверг гэтую інфармацыю і заявіў пра памылку тых, хто пісаў гэты тэкст. "Бо гэта немагчыма, ніякіх Узброеных сіл РФ на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік не было і няма", — сказаў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі