Ударыўшы ў шыю настаўніцу мінскай гімназіі, дзевяцікласнік уцёк

Ударыўшы ў шыю настаўніцу мінскай гімназіі, дзевяцікласнік уцёк

Шакуючы інцыдэнт здарыўся каля 8.30 раніцы 23 траўня ў мінскай гімназіі № 74. Настаўніцу рускай мовы Валянціну Уладзіміраўну закрываюць у класе і пагражаюць нажом. Усё гэта адбываецца падчас першага урока. 

Першапачаткова ад вучняў гімназіі атрымліваем інфармацыю пра тое, што нападнікаў было некалькі. Педагогі пачулі шум з кабінета, і настаўнік па працоўным выхаванні пачаў ламаць дзверы. Аднак следчы камітэт афіцыйна абвяргае версію, што на жанчыну нападалі некалькі вучняў. Паведамляецца выключна пра аднаго падазраванага, які быў з настаўніцай сам насам у кабінеце. Таксама вядома, што настаўніца змагла патэлефанаваць дачцэ ўжо пасля таго, як па ёй нанеслі удары вострым прадметам. 

 

Ударыўшы ў шыю настаўніцу мінскай гімназіі, дзевяцікласнік уцёк
Настаўнік працы Міхаіл Іванавіч. Фота з сацсетак.

Вучні гімазіі распавядаюць, што званок аб сканчэнні ўрока так і не далі. Абсалютна ўсіх  не выпускалі з класаў. Педагога забралі на “хуткай”, падазраванага адвезлі ў міліцыю. Распачата крымінальная справа за замах на забойства.

Зразумела, што сітуацыя пацягнула за сабой шмат здагадак. 

Меркаванні вучняў пра траўмаваную настаўніцу вельмі адрозніваюцца. Выпускнікі мінулага года, у якіх педагог была класным кіраўніком, называюць яе патрабавальнай, але вельмі кваліфікаванай.  Некаторыя называюць яе залішне строгай.

Настаўніца рускай мовы знаходзіцца ў бальніцы. Прагнозаў аб яе стане здароўя медыкі не даюць.

“Пацярпелай нанесена некалькі раненняў, у тым ліку ў шыю — жыццёва важны орган. Таму медыкі лічаць неабходным падтрымліваць яе на спецыяльных прыладах”, — удакладняе Еўрарадыё Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Як даведалася Еўрарадыё, пацярелая — настаўнік вышэйшай катэгорыі, педагагічны стаж — 25 гадоў, вядзе платны кружок "Падрыхтоўка да ЦТ па рускай мове" і факультатыў "Практычная стылістыка рускай мовы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі