Развітанне з Генадзем Грушавым адбудзецца ў пятніцу, 31 студзеня
Пахаваюць вядомага грамадскага дзеяча на Паўночных могілках каля Мінска.
Як паведамляла Еўрарадыё, старшыня Беларускага дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля”, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га скліканняў, доктар філасофскіх навук, прафесар Генадзь Грушавы памёр 28 студзеня.
Развітацца з ім можна будзе ў пятніцу, 31 студзеня. Згодна з жаданнем нябожчыка, жалобнае мерапрыемства пройдзе з 10-й да 14-й гадзіны ў Доме смутку “Цырыманіял”: Мінск, завулак Кабушкіна, 49 (выезд з вуліцы Куляшова). Гэта раён Партызанскага праспекта, непадалёк ад 5-й гарадской клінічнай лякарні.
Генадзь Грушавы ў пакінутым сваякам допісе пажадаў, каб ягонае цела было крэміравана. Падзахаванне скрынкі з попелам Грушавога адбудзецца пазней да магілы ягонага бацькі, Уладзіміра Ерамеевіча, на Паўночных могілках блізу беларускае сталіцы, піша "Новы час".
Голубеў: Грушавы закінуў навуку і палітыку, каб дапамагаць дзецям Чарнобыля
Фота — narodny.org