Рэальныя заробкі ў Беларусі не вырастуць — Міністэрства эканомікі

Росту рэальных даходаў не чакаецца / фота tut.by​
Росту рэальных даходаў не чакаецца / фота tut.by​

Рэальныя заробкі ў Беларусі да канца года не вырастуць у параўнанні з 2021-м, сказаў у эфіры "Беларусь 1" намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч. Хоць ён распісаў "станоўчыя працэсы" ў эканоміцы і канкрэтна на валютным рынку, на сваіх кашальках беларусы гэтага не адчуваюць.

"Я думаю, што па выніках 2022 года зарплата будзе на ўзроўні 2021-га. Прынамсі, мы для гэтага ўсё будзем рабіць", — сказаў чыноўнік.

Ярашэвіч растлумачыў, што гаворка пра рэальнае выражэнне і пакупніцкую здольнасць грамадзян з улікам высокай інфляцыі.

Паводле апошніх дадзеных, узровень гадавой інфляцыі ў Беларусі складае 18,1%. Рост цэн абганяе павышэнне даходаў, за кошт чаго ў рэальным выражэнні заробкі беларусаў трохі зніжаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі