Рэдакцыя "Беларускага партызана" паставіла сайт на паўзу

Рэдакцыя "Беларускага партызана" паставіла сайт на паўзу

30 лістапада каля 10:00 перастаў абнаўляцца сайт "Беларускі партызан". 

Напярэдадні стала вядома, што сам сайт і ўсе ягоныя сацсеткі трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі. Рэдакцыя "Беларускага партызана" ўзяла паўзу, каб вырашыць, як дзейнічаць далей.

Раней "Беларускі партызан" выдаліў свой ТГ-канал, калі суд прызнаў яго экстрэмісцкім. Такі крок рэдакцыя патлумачыла жаданнем не падстаўляць сваіх чытачоў, у якіх могуць знайсці "экстрэмісцкую" падпіску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі