21 год таму была прынятая Дэкларацыя аб беларускім суверэнітэце
Вярхоўны Савет БССР прагаласаваў за яе 27 ліпеня 1990 года.
Згодна Дэкларацыі, Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, якая заснаваная на самавызначэнні, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Вышэйшай мэтай суверэнітэту, згодна Дэкларацыі, прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ.
У першыя гады незалежнасці менавіта 27 ліпеня лічылася Днём незалежнасці Беларусі. Пазней Аляксандр Лукашэнка перанёс гэтай свята на 3 ліпеня – Дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.
Фота — nn.by