3 ліпеня ў Беларусі затрыманыя некалькі сотняў чалавек
Пра гэта распавёў прадстаўнік незарэгістраванай Мінюстам праваабарончай арганізацыі "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
Затрыманні адбываліся з прымяненнем сілавых прыёмаў і спецсродкаў (слёзацечнага газу), якія праваабаронцы лічаць беспадстаўнымі. Большасць затрыманняў адбылася ў Мінску і Магілёве, аднак людзі затрымліваліся ў Гомелі (40 чалавек), у Баранавічах, Брэсце, Смалявічах і інш. Паводле правабаронцы, у Мінску больш за 150 затрыманых ўтрымліваліся ў трох РАЎСАХ (Маскоўскі, Фрунзенскі, Партызанскі). У Гомелі арыштаваныя 30 чалавек. У Магілёве - некалькі дзесяткаў, паводле сведкаў, пошук падрабязнасцяў ідзе.
Фота: daylife.com