Ад Дашкевіча прыйшоў ліст, напісаны яшчэ ў Магілёве (фота)
Палітвязень хоча тэрмінова пабачыцца з адвакаткай.
Зміцер Дашкевіч даслаў ліст сваёй нявесце Насце Палажанцы. Аднак дзяўчына сама зараз знаходзіцца за кратамі на Акрэсціна, таму ліст атрымаў яе бацька.
У допісе палітвязень распавядае пра ўмовы свайго ўтрымання ў магілёўскім СІЗА. Ён піша, што за двое сутак спаў паўтары гадзіны.
Нагадаем, што яшчэ ў пятніцу 23 верасня стала вядома, што Дашкевіч ужо знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Аднак перадачу, якую сабрала для яго Таццяна Севярынец, не прынялі.