"Адміністрацыйны рэсурс не ўжывалі. Але ўсім сказалі галасаваць за Ланскую"

15 лютага ў інтэрнэце з’явіліся чарговыя сведчанні ўжывання адміністрацыйнага рэсурсу ў падтрымку артысткі Алёны Ланской. Фрагмент дакумента ўтрымлівае просьбу, “правесці арганізацыйную працу і арганізаваць смс-галасаванне ў яе падтрымку з боку навучэнцаў”.

У аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама існаванне гэтай паперы адмаўляюць. Але пры гэтым не выключаюць, што ўся Магілёўская вобласць дружна прагаласавала за Алёну Ланскую:

“Ніякіх абвестак у школах мы не рабілі. Наша зямлячка — вартая пераможца. Таму ніякіх афіцыйных заяваў, абвестак па школах зроблена не было. З боку аддзела адукацыі ніякага ціску ці ўказанняў пра тое, каб у школах нехта рабіў абвесткі, не было”.

У аддзеле адукацыі Мсціслаўскага райвыканкама (Магілёўская вобласць) таксама кажуць, што ніякіх папер наконт галасавання за Алёну Ланскую не бачылі. Але пэўнае ўздзеянне на навучэнцаў усё ж арганізавалі, хаця і не хочуць называць гэта ўжываннем адміністрацыйнага рэсурсу.

“Прэс-служба інфармацыю да нас даносіла, што будзе выступаць нашая зямлячка. Маўляў, трэба распавесці дзеткам, каб усе ведалі. Бо не ўсе ж ведаюць, што тая ж Ланская — з Магілёўскай вобласці. Натуральна, мы ёй рэкламу зрабілі. А каб адміністрацыйны рэсурс… Ну, гэта ж творчы конкурс, гэта не той выпадак, калі яго трэба ўключаць. Я проста сваім супрацоўнікам сказаў, што яна будзе выступаць. І папрасіў давесці да ведама калектываў, што будзе наш чалавек там”.

Фота: kp.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі