Аднавіць цнатлівасць у Беларусі можна ўсяго за $35

111209 Mancevich Med.mp3

Паэт Усевалад Сцебурака, па сумяшчальніцтве яшчэ і беларускамоўны тамада з вялікім стажам, меў час паназіраць за нашымі парачкамі. І з упэўненасцю сцвярджае, што нашыя маладыя – не вельмі разняволеныя і ў большасці сваёй далікатныя і шляхетныя. Таму сэкс да шлюбу – часта не для іх.

Усевалад Сцебурака:Я думаю, што як і ва ўсім свеце, - я маю на ўвазе т.з. цывілізаваны свет, - гэтая мода ёсць данінай таму старому добра забытаму, што вяртаецца зараз. Людзі хапанулі ў свой час вось гэтай неабмежаванай сэксуальнай вольніцы і зараз адэкватныя маладыя людзі, якія адносяць сябе хай не да эліты, але да такога сярэдняга класу, пачалі разумець, што тыя старыя традыцыі – яны як раз і добрыя”.

 

Можа, менавіта таму, у многіх краінах з’явілася мода на паслугу па аднаўленні цнатлівасці. Так, у адным з медыцынскіх цэнтраў Мінска Еўрарадыё запэўнілі, што такога кшталту аперацыі праводзяць даволі часта, хоць і чакаць сваёй чаргі доўга не давядзецца.

Медыцынскі цэнтр: Па коштах – ад трохсот тысяч да мільёна будзе каштаваць гэта аперацыя. Кошт залежыць ад складанасці аперацыі – хочаце вы агульны наркоз, ці мясцовае абязбольванне.

 

Еўрарадыё: А гэта балюча?

Медыцынскі цэнтр: Калі пад наркозам, то не. Вы засынаеце, і робіцца працэдура. За два-тры дні ідзе запіс наперад. Запісвайцеся і прыязджайце.

Можа, прычына адсутнасці ажыятажу – кошт на паслугу. А можа, усё значна прасцей: проста больш важныя не фізічныя характарыстыкі, а пачуцці, таму ў большасці дзяўчат патрэбы на такую аперацыю не ўзнікае. Хаця дзяўчынкі, якія займаюцца сэксам яшчэ ў школьныя гады, будуць заўсёды, лічыць Усевалад Сцебурака.

Усевалад Сцебурака: “Магчыма, што там дзяўчынка гэта зрабіла, прабачце, ў 9 класе, як зрабіла яе сяброўка, то такая сумная практыка ў такім асяроддзі застанецца, як і была. Мне здаецца, што ва ўсіх краінах свету яна такая і ёсць”.

 

Таму, каб пазбегнуць такога, сэксуальнай тэме трэба надзяляць увагу з дзяцінства, лічыць пісьменнік, аўтар кнігі “Урокі бяспечнага сэксу” Валерый Гапееў.

Валерый Гапееў: “Гэтая тэматыка – адна з найважнейшых у такім узросце. Гэта нармальна, калі ў гэты час іх жыцця у першую чаргу падлеткаў хвалюе каханне і ўзаемаадносіны. Чалавека хвалюе каханне у кожным веку”.

Але відаць, даваць сэксуальную адукацыю трэба не толькі дзецям, але і многім дарослым. Прынамсі, усцяж многія баяцца нават самога слова “сэкс” ці “прэзерватыў”. Менавіта таму кніга спадара Гапеева змяніла назву з “Урокаў бяспечнага сэксу” на “Урокі першага кахання”.

Валерый Гапееў: “Першая назва была больш “піярыстая”. Але старэйшыя мне параілі змяніць назву, каб кніжка не папала пад крытыку “ахавальнікаў маралі”. Яны толькі і чакаюць чагосьці скандальнага, на чым можна было б “пагрэць рукі”. Хапіла ўжо непрыемных водгукаў і скаргаў на першую аповесць з гэтай кнігі, надрукаванай у “Маладосці”. Некаторых прывяло ў шаленства адно слова “прэзерватыў”.

Аднак хочацца верыць, што  нават тыя, хто баяцца агучыць слова “прэзерватыў”, усё ж гэтымі самымі прэзерватывамі карыстаюцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі