Акрамя пінскага мільярдэра латарэйшчыкі шукаюць уладальніка "Шкоды"
Некалькі дзён беларускія СМІ пішуць пра пошукі шчасліўчыка, які выйграў 1 мільярд рублёў у латарэі "Ваша лато".
У кіраўніцтве латарэі кажуць, што квіток быў прададзены ў Пінскім рэгіёне. У "Вашым лато" Еўрарадыё распавялі, што гэта не адзіны каштоўны выйгрыш, які не могуць уручыць уладальніку.
Супрацоўніца "Вашага лато" Вольга: "Будзем абвяшчаць, што ў нас згубіўся мільярдэр, і таксама, што мы шукаем уладальніка аўтамабіля "Шкода", які быў разыграны 24 студзеня. Гэты квіток быў рэалізаваны ў Гомельскай вобласці".