Аксана Пачобут: Да Андрэя прыходзіў пракурор і прасіў пакаяцца

Як распавяла Аксана Пачобут у жывым эфіры Еўрарадыё, на спатканні яна размаўляла з мужам праз шкло, па тэлефоне. Сустрэча доўжылася прыкладна паўтары гадзіны.

Па словах жонкі, журналіст выглядае добра, хоць крыху схуднеў. Пачобут прасіў перадаць прывітанне ўсім, хто пра яго непакоіцца, усім сваім калегам-журналістам. Дарэчы, "Газэта Выборча", у якой працуе Андрэй, на час зняволення аформіла яму камандзіроўку. Пад зваротам за вызваленне журналіста, які апублікавала "Выборча", ужо сабрана больш за пяць тысяч подпісаў.

Тым часам у турме з Пачобутам праваахоўнікі вялі дастаткова дзіўныя размовы:

Аксана Пачобут: “Ён мне сёння распавёў, што да яго прыходзіў пракурор, які ўсё гэта дзелаць будзе і прасіў яго пакаяцца. “Пакайцеся — адпусцім”, — прыкладна так. Можа не тыя словы я прыводжу, але сэнс такі. Бо да гэтага пракурор нават не ведаў, як ён выглядае і не ўяўляў, хто гэта”.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі